Дабрачынная акцыя «Збярэм дзіця ў школу» прайшла ў Навагрудку | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
04.09.2016 12:09

28 жніўня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку завяршылася дабрачынная акцыя, мэтай якой было дапамагчы сем’ям сабраць сваіх дзяцей у школу.

У акцыі «Збярэм дзіця ў школу», якую арганізавала парафія, прынялі ўдзел вернікі, якія не засталіся абыякавымі да гэтага мерапрыемства.

Па выніках акцыі было сабрана 50 камплектаў школьных прыладаў: заплечнікі, пеналы, наборы для чарчэння, сшыткі, алоўкі, а таксама салодкія пачастункі.


(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by