| Сустрэча студэнтаў прайшла ў шчучынскай парафіі | | Друк | |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 26.09.2016 12:17 |
|
24 верасня ў парафіі ў Шчучыне адбылася штомесячная сустрэча піярскіх студэнтаў. Галоўным пунктам праграмы стала супольная Эўхарыстыя, падчас якой моладзі было прапанавана паразважаць над тэмай, як належыць браць і правільна карыстацца тым, што Бог ахвяруе чалавеку праз свой Касцёл, а таксама над тэмай, як «аддаваць з сябе», што выражаецца найперш у служэнні людзям у тым самым Касцёле.
|