Адпустовая ўрачыстасць адбылася ў Шчучыне | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
17.10.2016 10:37 |
15 кастрычніка парафія ў Шчучыне ўшанавала сваю апякунку – святую Тэрэзу ад Езуса. Да адпустовай урачыстасці парафіян рыхтаваў падчас 40-гадзіннага набажэнства кс. Андрэй Кеўліч, які служыць у Горках. У духоўных разважаннях святар засяродзіў увагу вернікаў на тэме міласэрнасці на аснове прыпавесці пра добрага самараніна, а таксама распавёў пра сітуацыю Касцёла на ўсходніх тэрыторыях Беларусі. |