Заканчэнне Юбілейнага Года Міласэрнасці і іншыя тэмы абмеркавалі святары на дыяцэзіяльнай сустрэчы ў Гродне | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
25.10.2016 13:15 |
На сустрэчы быў абмеркаваны парадак заканчэння Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама справы душпастырскіх груп і рухаў у дыяцэзіі.
Сярод іншага было названа імя святара, прызначанага Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі міждыяцэзіяльным экзарцыстам. Ім стаў а. Ян Хернік OFM Conv. Таксама была праанансавана дыяцэзіяльная сустрэча членаў «Жывога Ружанца» ў санктуарыі Маці Божай Цярпліва Слухаючай, якая адбудзецца ў Капцёўцы 29 кастрычніка.
Святароў заахвоцілі да арганізацыі груп пілігрымаў з Гродзенскай дыяцэзіі ў Вільнюс на ўрачыстасць Маці Божай Міласэрнасці, якая лічыцца апякункай дыяцэзіі. 3 лістапада ў гродзенскай катэдры, як і ў іншых парафіях дыяцэзіі, будуць маліцца за памерлых святароў. На 12 лістапада ў Лідзе запланаваны дыяцэзіяльны з’езд сем’яў. |