У Шчучыне прайшла сустрэча для бацькоў міністрантаў і ўдзельнікаў хору «Каласанс» | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
31.10.2016 13:34

29 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбылася сустрэча для бацькоў, дзеці якіх належаць да літургічнай службы алтара і моладзевага хору «Каласанс».

rАйцец Вітальд Пяцельчыц SP прадставіў для сабраных тэму, прысвечаную адносінам у сям’і на падставе адгартацыі Папы Францішка «Amoris laetitia» («Радасць любові»).

У той жа час для міністрантаў і дзяўчат, якія спяваюць у парафіяльным хоры «Каласанс», была арганізавана невялікая інтэграцыйная гульня, мэта якой заключалася ў больш цесным знаёмстве з новымі членамі хору і літургічнай службы алтара.

Падсумаваннем першай сустрэчы ў новым катэхетычным годзе стала супольная Эўхарыстыя, якую ўзначаліў адказны за літургічную службу алтара а. Ян Асіповіч SP. З гаміліяй да прысутных звярнуўся пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP.

А. Віталій Слука SP, фота аўтара

 
© 2003-2024 Catholic.by