25-годдзе манаскага жыцця сясцёр назарэтанак адзначылі ў парафіі ў Шчучыне | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.11.2016 12:05

30 кастрычніка ў шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы адбыліся юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 25-годдзя манаскага жыцця сясцёр Марыяны Алешчык CSFN і Нэрэушы Падзялінскай CSFN, якія калісьці неслі душпастырскую працу ў гэтай парафіі.

Святую Імшу ўзначаліў пробашч а. Вітальд Пяцельчыц SP, які ў гаміліі, карыстаючыся нагодай юбілею, заахвоціў усіх прысутных паразважаць на тэму паклікання да манаскага жыцця. Да Імшы падзякі далучыўся таксама пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе а. Андрэй Агель SP.

Падсумаваннем супольнай малітвы сталі словы падзякі былых вучняў сясцёр назарэтанак, а сёння добрых мужоў — за клопат, час і навуку.

У 25-ю гадавіну манаскага жыцця юбілярак, дзякуючы Богу за іх, парафія заклікае даверыць іх саміх, а таксама іх будучыню і пакліканне Найсвяцейшай Панне Марыі.

А. Віталій Слука SP, фота аўтара

 
© 2003-2024 Catholic.by