Падрыхтоўцы да сямейнага жыцця была прысвечана сустрэча дзяўчат у Навагрудку | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
08.11.2016 12:09

Падрыхтоўка да стварэння сям’і, зразумела, пачынаецца не за некалькі месяцаў да вяселля. І, вядома, гэта не толькі матэрыяльны бок. «Жыццё пасля жыцця або як падрыхтавацца да вясельнай вечарыны» — тэма сустрэч, якія праходзілі ў Навагрудку 2-5 лістапада.

Сёстры назарэтанкі, якія нясуць служэнне ў Навагрудку, размаўлялі з дзяўчатамі не толькі на тэму такой важнай падзеі ў жыцці як стварэнне сям’і, але і пра сапраўдную прыгажосць кахання, якая базуецца на ўзаемнай павазе да годнасці каханай асобы і ўвогуле кожнага чалавека, на заваханні чысціні да шлюбу, на вернасці Богу і Яго запаведзям.

Таксама сёстры назарэтанкі падрыхтавалі лекцыю пра Эўхарыстыю — вяршыню і таямніцу хрысціянскай веры, падчас якой Бог становіцца блізкім і адчувальным. Удзельніцы сустрэчы разам з сёстрамі назарэтанкамі разважалі над Божым словам, у якім багата гісторый пра жанчын, верных Богу і свайму пакліканню.

Вольга Снітко, (VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by