Моладзь з душпастырства «OPEN» запрашае далучыцца да акцыі «Пячэнька за пячэнька» | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
09.11.2016 09:50

Штогадовая дабрачынная акцыя моладзі з душпастарства «OPEN» у Гродне пад назвай «Пячэнька за пячэнька» сёлета пройдзе 27 лістапада ў гродзенскай катэдры.

Падчас кожнай святой Імшы моладзь будзе раздаваць за ахвяраванні ўласна зробленае печыва. Паўдзельнічаць у акцыі можна двума спосабамі: спячы як мага больш пячэння і перадаць яго валанцёрам або зрабіць грашовае ахвяраванне на дабрачынную акцыю і ўжо самому атрымаць печыва ад валанцёраў у знак удзячнасці.

Сродкі ад штогадовай акцыі «Пячэнька за пячэнька» моладзь накіроўвае ў Гродзенскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Паводле grodnensis.by

 
© 2003-2024 Catholic.by