Адышоў у вечнасць бацька кс. Валерыя Быкоўскага | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
11.11.2016 12:14

11 лістапада на 65 годзе жыцця адышоў у вечнасць Генрых Быкоўскі, бацька кс. Валерыя Быкоўскага, выкладчыка Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і пробашча парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах.

Пахавальная св. Імша адбудзецца 14 лістапада ў 12.00 у касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы.

Вечны адпачынак дай яму, Пане...

grodnensis.by

 
© 2003-2024 Catholic.by