Навучэнцы семінарыі ў Гродне наведалі дом-інтэрнат у Радуні | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
21.11.2016 11:32

Падрыхтоўка да святарства ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прадугледжвае не толькі паглыбленне рэлігійных ведаў і духоўнага росту навучэнцаў, але і ўзрастанне ў любові да бліжняга, асабліва да таго, каму найбольш патрэбна падтрымка і апека.

З гэтай нагоды 17 лістапада семінарысты на чале з прэфектам кс. Андрэем Лішко накіраваліся ў дзіцячы дом-інтэрнат у Радуні. Невыказна цёплая атмасфера, якая панавала падчас розных мерапрыемстваў, — як спартыўных, так і забаўляльных, — а таксама новыя знаёмствы пакінулі ні з чым непараўнальную радасць ад магчымасці дзяліцца самым каштоўным у жыцці — любоўю, якая надае сапраўдны сэнс усім чалавечым памкненням.


Пане Езу, прытулі да Свайго Найлiтасцiвейшага Сэрца цiхiя i пакорныя душы  дзяцей, якія так моцна патрабуюць Тваёй міласэрнасці. Адары іх патрэбнымі ласкамі, каб праз усё сваё жыццё маглі спяваць гімн Тваёй бясконцай любові да кожнага з нас.

Яўген Амасёнак,
навучэнец Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне


 
© 2003-2024 Catholic.by