Гурт Ave выступіў для ўдзельнікаў рэкалекцый «Ананімных алкаголікаў» | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.11.2016 13:54

Кожную суботу навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі збіраюцца на супольную малітву за тых, хто прагне вызваліцца ад алкагольнай залежнасці.

26 лістапада ўдзельнікі музычнага гурта Ave мелі таксама магчымасць прыняць удзел у рэкалекцыях, што праходзяць у пабрыгіцкім касцёле для супольнасці «Ананімных алкаголікаў», якія некалькі разоў у год збіраюцца разам, каб дапамагчы сабе і бліжняму пазбавіцца ад гэтай згубнай звычкі.

Няспыннае прагненне ўдзельнікаў супольнасці «Ананімныя алкаголікі» змяніць сваё жыццё, працаваць над сабой, змагацца са сваімі слабасцямі вельмі моцна ўзрушыла семінарыстаў і стала дадатковым штуршком для служэння патрабуючым.

Яўген Амасёнак, фота аўтара

 
© 2003-2024 Catholic.by