Каталіцкая моладзь з Гродна правяла ў шчучынскай парафіі малітву ў духу супольнасці Тэзэ | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
05.12.2016 11:47

З снежня ў парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне прайшло малітоўнае чуванне ў духу супольнасці Тэзэ, якое падрыхтавала і правяла моладзь з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка).

Прысутныя мелі магчымасць даведацца больш пра супольнасць з Тэзэ, а таксама даведацца, на чым палягае малітва, прапанаваная гэтай супольнасцю.

Чуванне распачалося са спеву канонаў Тэзэ, пасля чаго была супольная малітва і асабістая адарацыя крыжа.

Акрамя таго, малітоўнае чуванне, арганізаванае гасцямі, стварыла глыбокую атмасферу чакання Божага Нараджэння.

Кс. Віталій Слука SP

 
© 2003-2024 Catholic.by