Семінарысты з Гродна падзяліліся аплаткай з выхаванцамі дома-інтэрната ў Галавічполлі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
23.12.2016 11:55

21 снежня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з прэфектам семинарыі кс. Андрэем Лішко наведалі дом-інтэрнат ў вёсцы Галавічполле, у якім жывуць дзеці з абмежаванымі магчымасцямі.

Падчас сустрэчы семінарысты спрабавалі перадаць дзецям узнёслы настрой і падзяліцца радасцю надыходзячых святаў Божага Нараджэння, а таксама паламаліся аплаткай і разам заспявалі калядныя песні.

Дзеці, у сваю чаргу, падрыхтавалі для семінарыстаў тэатральную пастаноўку, падчас якой усе прысутныя акунуліся ў асаблівую атмасферу цеплыні і любові.

Семінарыйная супольнасць ад усяго сэрца выказвае падзяку ўсім тым, хто далучыўся да рэалізацыі акцыі «Дзіцячая ўсмешка», за аказанне духоўнай  і матэрыяльнай падтрымкі.

Яўген Амасёнак,
навучэнец 3 курса Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне



 
© 2003-2024 Catholic.by