Валанцёры grodnensis.by наведалі дзіцячы прытулак у Гродне | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
26.12.2016 10:50

Напярэдадні Божага Нараджэння валанцёры партала Grodnensis.by наведалі Гродзенскі дзяржаўны гарадскі сацыяльна-педагагічны цэнтр, каб павіншаваць дзяцей з надыходзячым святам Нараджэння Хрыстовага.

Моладзь падрыхтавала для хлопчыкаў і дзяўчат забаўляльную праграму, а таксама, дзякуючы ахвяраванням вернікаў з парафіі Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне, набыла для іх падарункі і салодкія прысмакі.

Гродзенскі сацыяльна-педагагічны цэнтр з’яўляецца пунктам часовага прабывання дзяцей (ад 3 да 18 гадоў), якія засталіся без апекі бацькоў, пастаяннага месца жыхарства ці самавольна пакінулі сям’ю. Супрацоўнікі ўстановы клапоцяцца пра хлопчыкаў і дзяўчат пакуль іх не вернуць бацькам або не ўладкуюць у прыёмную сям’ю.

Паводле grodnensis.by
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by