«...Прыйшлі пакланіцца Яму»: рэкалекцыі па распазнанні паклікання прайшлі ў семінарыі ў Гродне | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
09.01.2017 11:40 |
Тэма сёлетніх духоўных практыкаванняў гучала так: «...Прыйшлі пакланіцца Яму (Мц 2, 2)». З гэтых слоў міністранты чэрпалі святло для супольнага разважання. Падчас рэкалекцый прысутныя мелі магчымасць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі, узбагаціць свае веды адносна праўдаў веры і малітвы. Спадзяёмся, што гэты асаблівы час ласкі дапамог міністрантам задумацца над сваім жыццёвым пакліканнем, глыбей пазнаць саміх сябе і аднавіць сувязь з Хрыстом. |