У Гродне 1 лютага адзначаць Дзень кансэкраванага жыцця |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
12.01.2017 16:27 |
За дар кансэкраванага жыцця ў Гродзенскай дыяцэзіі сёлета будуць дзякаваць 1 лютага. На малітву запрашаюцца ўсе айцы і сёстры законныя, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі.
п Праграма сустрэчы: - 10.00 — канферэнцыя і выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання (рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгідскі)
- 12.00 — святая Імша ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
Дзень кансэкраванага жыцця адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле з 1997 года 2 лютага. Свята было ўстаноўлена Янам Паўлам ІІ. У гэты дзень моляцца за асобаў, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу, а самі духоўныя асобы аднаўляюць свае манаскія абяцанні.
Grodnensis.by
|