Газета «Слова жыцця» Гродзенскай дыяцэзіі адзначае 20-годдзе | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
08.03.2017 17:13

Першы нумар газеты з’явіўся ў пачатку сакавіка 1997 года. З той пары пачынаецца адлік гісторыі газеты Гродзенскай дыяцэзіі.

Ідэя заснавання дыяцэзіяльнай газеты ўзнікла за некалькі гадоў да гэтага ў Рыме. Восенню 1994 г. біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у Вечным горадзе прымаў удзел у пасяджэннях Сіноду Біскупаў.

Менавіта там іерарх сустрэў будучага першага рэдактара газеты — кс. Яраслава Грынашкевіча, які ў адным з універсітэтаў вывучаў журналістыку.

Адкуль пайшла назва газеты?

Назва газеты нарадзілася ў выніку дыскусій. «Слова» — бо яно заўсёды «было напачатку», «жыццё» — бо Каталіцкі Касцёл у Беларусі пасля многіх гадоў пераследу патрабаваў новага подыху — жыцця. Газета была і застаецца накіравана да людзей, якія маюць патрэбу ў «Слове Жыцця», якое доўгія гады забараняў атэістычны рэжым.

«Слова Жыцця» — адзіная рэлігійная газета ў Гродзенскай дыяцэзіі і адна з найстарэйшых у Беларусі. Яна выходзіць раз на два тыдні на дзвюх мовах — па-беларуску і па-польску.

Grodnensis.by


 
© 2003-2024 Catholic.by