| У перыяд падрыхтоўкі да Вялікадня гродзенскія семінарысты наведалі выхаванцаў дому-інтэрната ў Галавічполлі | | Друк | |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 07.04.2017 10:57 |
|
Падчас сустрэчы семінарысты дзяліліся з дзецьмі сведчаннем уласнага перажывання велікапоснага перыяду, паспрабавалі накіраваць іх позірк на прыбліжэнне самай неспасцігальнай і найбольшай таямніцы ў гісторыі чалавецтва — Уваскрасення Езуса Хрыста. Уражанні, якія атрымалі семінарысты падчас сустрэчы, напэўна, надоўга застануцца ў сэрцах будучых святароў і паспрыяюць іх духоўнаму станаўленню на дарозе да служэння самым бедным і патрабуючым.
|