У перыяд падрыхтоўкі да Вялікадня гродзенскія семінарысты наведалі выхаванцаў дому-інтэрната ў Галавічполлі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
07.04.2017 10:57

Незабыўна цёплая сустрэча адбылася 6 красавіка ў вёсцы Галавічполле, дзе дзіцячы дом-інтэрнат чарговы раз наведалі навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з яе прэфектам кс. Андрэем Лішко.

Падчас сустрэчы семінарысты дзяліліся з дзецьмі сведчаннем уласнага перажывання велікапоснага перыяду, паспрабавалі накіраваць іх позірк на прыбліжэнне самай неспасцігальнай і найбольшай таямніцы ў гісторыі чалавецтва — Уваскрасення Езуса Хрыста.

Уражанні, якія атрымалі семінарысты падчас сустрэчы, напэўна, надоўга застануцца ў сэрцах будучых святароў і паспрыяюць іх духоўнаму станаўленню на дарозе да служэння самым бедным і патрабуючым.


Яўген Амасёнак, навучэнец Духоўнай семінарыі ў Гродне
фота Тамаша Мікалайчыка

 
© 2003-2024 Catholic.by