У Навагрудку выступіў аркестр і вакальны хор Міхаіла Фінберга | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
10.05.2017 13:48 |
Праграма была вельмі разнастайнай. Большасць музычных твораў, якія прагучалі ў выкананні вакальнага калектыва, былі прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. Струнны аркестр выканаў музычныя пярліны Мацея Радзівіла і іншых мясцовых сярэднявечных кампазітараў. «Мы стараліся знайсці скарбы духоўнай музыкі і спеву, якія належаць да культурнай спадчыны нашага народа», — адзначыла вядучая канцэрта прафесар Вольга Дадзіёмава. (VGr) |