Аўтапрабег супраць абортаў прайшоў у Гродне | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
31.05.2017 08:32

Традыцыйны аўта-мотапрабег «Гродна — за забарону абортаў» прайшоў 28 мая і сабраў разам праваслаўных, католікаў і ўсіх неабыякавых да праблемы забойства ненароджаных дзяцей.

Сёлета ў акцыі прыняло ўдзел каля 60 транспартных сродкаў. Удзельнікі аўта-мотапрабегу з адмысловымі транспарантамі праехалі галоўнымі вуліцамі горада, узяўшы ў малітоўнае кола ўсе бальніцы і жаночыя кансультацыі абласнога цэнтра, дзе здзяйсняюцца аборты.


Паводле grodnensis.by
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by