Дыякан Яўген Ціхан атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў Лідзе | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
05.06.2017 10:33

3 чэрвеня ў парафіі Божай Міласэрнасці (Маладзёжны) ў Лідзе прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў дыякан Яўген Ціхан. Пасвячэнне ўдзяліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Новапрэзбітэр — першы выпускнік Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, які атрымаў пасвячэнне з рук біскупа Станеўскага. На пасвячэнне прыбыла каля 20 святароў, семінарысты, родныя новапрэзбітэра і шматлікая парафіяльная сям'я.



У гаміліі іерарх адзначыў, што прыняцце пасвячэння — радасны момант не толькі для самога прэзбітэра і яго сям’і, але і для ўсяго Касцёла. Біскуп заахвоціў хлопцаў і дзяўчат да адважнага адказу на Божы заклік.

Віншаванні новапрэзбітэру склалі прадстаўнікі «Легіёна Марыі», да якога належаў і ў жыцці якога актыўна ўдзельнічаў ксёндз Яўген.

Ксёндз Яўген Ціхан нарадзіўся 18 верасня 1986 г. Дыяканскае пасвячэнне прыняў 4 чэрвеня 2016 г. у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

Grodnensis.by

 
© 2003-2024 Catholic.by