Велапрабег для маленькіх парафіянаў прайшоў у Іўі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
20.06.2017 16:16

Велапрабег быў арганізаваны пробашчам парафіі Свв. Пятра і Паўла кс. Янам Гавецкім і прайшоў на тэму «Дзеці Іўя за жыццё і мір». Мерапрыемства стала ўжо традыцыйным і сёлета праводзілася ў пяты раз.

Самым маленькім удзельнікам стаў трохгадовы хлопчык, якога ў крэсле веласіпеда вязла мама. Побач з дзецьмі ехалі таксама бацькі і сам кс. Ян.

Суправаджалі «велапрацэсію» АДАІ Іўеўскага РАУС. У завяршэнне велапрабегу яго удзельнікі атрымалі прызы — марожанае і слодычы.

Вера Гулідава, фота Славы Зянкевіча


 
© 2003-2024 Catholic.by