Завяршылася IX Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
23.06.2017 14:47

22 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне-Паўднёвым прайшоў чацвёрты дзень IX Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Эўхарыстыю з удзельнікамі парафіяды ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Іерарх павіншаваў удзельнікаў з узнагародамі і падзякаваў усім, хто займаўся арганізацыяй гэтай падзеі пад кіраўніцтвам кс. Артура Малафея.

Пасля заканчэння святой Імшы ў дольным касцёле адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў.

Пераможцы ў асобных этапах:

  • святыня — парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі;
  • тэатр — парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі;
  • стадыён — парафія Святой Сям’і ў Лідзе.

Парафіі-прызёры:

  • трэцяе месца — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне;
  • другое месца — парафія Святой Сям’і ў Лідзе;
  • першае месца — парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Росі.


Упершыню ў Парафіядзе дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі ўдзельнічала каманда з мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава). У агульным заліку гэтая парафія заняла 19 месца сярод 40 парафій-удзельніц.

Некаторыя ўдзельнікі заваявалі медалі: Дар’я Баранава заняла першае месца па бадмінтону сярод дзяўчат у катэгорыі «А», Аляксандр Баранаў — трэцяе месца ў бегу 60 м сярод хлопцаў у катэгорыі «А».


а. Павел Федаровіч МІС
Фота Баляслава Гавецкага

 
© 2003-2024 Catholic.by