Мітрапаліт Кандрусевіч выказаў падзяку арганізатарам пахавання кардынала Свёнтка |
| Друк | |
Іерархі
|
25.07.2011 17:03 |
Ад свайго імя выказваю падзяку арганізатарам жалобных мерапрыемстваў і пахавання кардынала Казіміра Свёнтка, што сабрала шматлікае духавенства, сясцёр законных і вернікаў у Пінску 25 ліпеня 2011 г.
ф Падзяку выражаю
- біскупам і святарам
- дзяржаўным уладам
- рэдакцыі парталу Cathоlic.by
- Гродзенскай дыяцэзіяльнай відэастудыі
- парталу Tut.by за тэхнічную падтрымку
- РУП "Белтэлекам"; кіраўніку Брэсцкага філіалу Кенду Аляксандру Мікалаевічу
- БелаПАН, БЕЛТА і іншым агенцтвам за інфармацыйную падтрымку
- тэлевізійным каналам СТВ, БТ, АНТ, БЕЛСАТ і раённым тэлеканалам за асвячэнне смутных падзей на працягу дзён жалобы.
Дзякую ўсім СМІ, якія прычыніліся да таго, каб як найбольш людзей даведалася пра асобу кардынала Казіміра Свёнтка.
Дзякую таксама сёстрам з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і, якія 23 гады супрацоўнічалі з кардыналам і даглядалі яго ў час хваробы, а таксама ўсім тым, хто дапамагаў у арганізацыі жалобных мерапрыемстваў.
З благаслаўленнем
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
|