21 ліпеня — гадавіна смерці кардынала Казіміра Свёнтка | Друк |
Іерархі
21.07.2012 03:30

Мінуў год з дня смерці кардынала Казіміра Свёнтка. 21 ліпеня 2011 года ахвярны беларускі пастыр адышоў у вечнасць. Ушанаваць святую памяць іерарха запрашаем праз малітву. 21 ліпеня ў 12.00 святая Імша аб супакоі душы кардынала адбудзецца ў пінскай катэдры. 22 ліпеня ў 11.30 і 13.30 — у мінскай архікатэдры.

У Пінску, дзе будучы святар адчуў сваё пакліканне, дзе адбудаваў святыню і дзе працаваў, літургію будуць канцэлебраваць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Літургіі ў мінскай архікатэдры, якую кардынал называў «знакам і сімвалам аднаўлення Касцёла і грамадства Беларусі ў Хрысце», узначаліць мітрапаліт.

 
© 2003-2024 Catholic.by