Апостальскі Нунцый у Беларусі прадстаўлены да дзяржаўнай узнагароды Рэспублікі Арменія | Друк |
Іерархі
25.01.2013 11:59

За сваю дыпламатычную дзейнасць, а таксама за шматгадовую навуковую працу па вывучэнні армянскай культуры і духоўнасці арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі Нунцый у Беларусі, указам Прэзідэнта Арменіі ўзнагароджаны медалём Рэспублікі Арменія. Дзве апошнія публікацыі ў галіне арменалогіі аўтарства арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці з’явіліся ў 2012 годзе.

Гэтая ўзнагарода дадалася да іншых, якімі Апостальскі Нунцый быў адзначаны раней: Ордэна Армянскай Апостальскай Царквы «Святога Нерсеса Шноралі», уручанага арцыбіскупу Вярхоўным Каталікосам Армянскай Апостальскай Царквы, дзяржаўнай узнагароды Грузіі «Ордэн Гонару», уручанай Прэзідэнтам Грузіі, і залатога медаля ў гонар Святога Барталамея Апостала, уручанага праваслаўным епіскапам Бакінскім і Прыкаспійскім па благаслаўленні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by