Ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з трагічнай смерцю а. Андрэя Ахрэма |
| Друк | |
Іерархі
|
08.11.2013 09:42 |
Паведамленне аб трагічнай смерці а. Андрэя Ахрэма застала мяне ў Германіі. З вялікім жалем і смуткам я ўспрыняў яго, бо пры выкананні сваіх абавязкаў загінуў малады святар, законнік-францішканін, які працаваў у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Выказваю свае самыя глыбокія спачуванні сям'і загінуўшага, айцам францішканам і ўсім, хто яго ведаў, асабліва парафіянам у Івянцы і Камені.
Ахвяра айца Андрэя далучылася да ахвяры Хрыста падчас актавы малітваў за памерлых. Няхай жа нашы малітвы ў інтэнцыі трагічна загінуўшага айца Андрэя і адпусты, якія можам ахвярaваць у яго інтэнцыі, адчыняць яму брамы неба, куды ён вёў даручаных аго пастырскай апецы вернікаў, а яго трагічная смерць няхай стане новым заклікам да новых пакліканняў да святарства і манaскага жыцця.
Вечны супакой дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць.
З малітвай аб супакоі душы трагічна загінуўшага а. Андрэя арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
|