Апостальскі Нунцый сустрэўся з Мітрапалітам Паўлам | Друк |
Іерархі
15.04.2014 11:01

14 красавіка Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці нанёс візіт Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі. Падчас доўгай братняй размовы былі абмеркаваны канкрэтныя ініцыятывы супрацоўніцтва паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой у Беларусі.

Асаблівая ўвага была прысвечана падрыхтоўцы сустрэчы каталіцкіх і праваслаўных біскупаў Еўропы, якая адбудзецца ў Мінску па запрашэнні Праваслаўнай Царквы ў Беларусі 2-6 чэрвеня 2014 г.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by