Апостальскі Нунцый правёў рэкалекцыі для прадстаўнікоў Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў |
| Друк | |
Іерархі
|
05.05.2014 00:11 |
З 28 красавіка па 3 мая ў Баранавічах праходзілі штогадовыя рэкалекцыі для прадстаўнікоў Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў. Асаблівай адметнасцю сёлетніх рэкалекцый было тое, што багатую спадчыну заснавальніка ордэна беларускім капуцынам набліжалі ягоныя суайчыннікі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і сакратар Апостальскай Нунцыятуры монс. Філіпа Чампанэлі.
Падчас духоўных практыкаванняў браты разважалі пра дзейнасць Божага Слова ў асобе святога Францішка, а таксама ў ягоных пераемніках і духоўных сынах, у тым ліку ў кантэксце сучаснай Беларусі.
Бр. Алег Шэнда
|