Біскупа Казіміра Велікасельца, які сёлета адзначыць 30-годдзе святарства, павіншавалі з днём нараджэння гомельскія вернікі | | Друк | |
Іерархі |
06.05.2014 14:44 |
Як паведамляе гомельскі каталіцкі сайт, у дзень нараджэння парафіяне касцёла пажадалі біскупу святасці, каб Бог благаслаўляў яго жыццё і ўсе яго пачынанні, асабліва ў цяжкай справе па адраджэнні ў Гомелі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Багародзіцы. Пад духоўнай апекай а. Казіміра Велікасельца былі таксама Юшкавічы, Гарадзішча, Сталавічы, Паланэчка, Новы Свержань, Гарадзея, Карэлічы, Мір, Ганцавічы, бо ў той час святароў катастрафічна не хапала і кожны з іх абслугоўваў многія адлеглыя парафіі. Акрамя душпастырскага служэння а. Казімір Велікаселец займаўся адбудоваю і рамонтам святыняў. У 1992 годзе быў прызначаны Генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі, адначасова выконваў абавязкі дэкана Баранавіцкага дэканату і пробашча храма Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах. (AG) |