Арцыбіскуп Луіджы Брэссан, удзельнік ІV Каталіцка-Праваслаўнага Форума: Мы вельмі спадзяемся, што гэтыя Форумы спрыяюць адзінству | Друк |
Іерархі
03.06.2014 21:15

З 2 па 6 чэрвеня ў Мінску праходзіць ІV Каталіцка-Праваслаўны Форум на тэму «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскім Цэрквам у Еўропе», у якім прымаюць удзел каталіцкія і праваслаўныя іерархі з розных краін Еўропы. Catholic.by паразмаўляў у межах Форума з арцыбіскупам Трэнцкім (Італія) Луіджы Брэссанам.

Іерарх нагадаў, што першы з дадзеных Форумаў праходзіў менавіта ў Трэнта, дзе ён з’яўляецца ардынарыем. “Мы вельмі спадзяемся, што гэтыя Форумы спрыяюць адзінству - перш за ўсё для таго, каб мы маглі дапамагаць нашым народам”, - сказаў арцыбіскуп.

Па словах іерарха, зараз, калі канстатуецца “рух, мабільнасць народаў”, сучасныя праблемы “вырашыць аднаму немагчыма” - таму “нам трэба вырашаць іх разам”. Рабіць гэта, як дадаў арцыбіскуп, трэба “заўсёды ў духу служэння – служэння народам, служэння свету”.

Арцыбіскуп Луіджы Брэссан прызнаўся таксама, што атрымаў вельмі добрыя ўражанні ад сталіцы Беларусі, дзе праходзіць ІV Каталіцка-Праваслаўны Форум. Раней, як падзяліўся іерарх, у яго не было магчымасці напрамую пазнаёміцца з Мінскам. “Гэта квітнеючы і вельмі вялікі горад, - выказаў свае ўражанні арцыбіскуп. - Думаю, раней ён быў значна меншым”.

Анастасія Грышан

 
© 2003-2024 Catholic.by