Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел: Хочацца, каб выказванні нашых дэлегатаў, у якіх гучыць заклапочанасць духоўна-маральным станам грамадства, былі пачуты | Друк |
Іерархі
03.06.2014 21:18

У ІV Каталіцка-Праваслаўным Форуме на тэму «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскіх Цэрквам у Еўропе», які праходзіць у Мінску з 2 па 6 чэрвеня, сярод іншых праваслаўных і каталіцкіх іерархаў розных краін прымае ўдзел Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел. Пра свае надзеі, звязаныя з Форумам, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі расказаў Catholic.by.

“Хочацца, каб усе выказванні нашых дэлегатаў, у якіх гучыць заклапочанасць духоўна-маральным станам грамадства, былі пачуты кіраўнікамі еўрапейскіх дзяржаў на самым высокім узроўні, - прызнаўся іерарх. - Каб мы маглі захаваць тую духоўную спадчыну, якую мы маем сёння. Яна прынесена на зямлю самім Богам, Збаўцам свету, перададзена апосталам, захоўваецца і зберагаецца ў недрах нашых Цэркваў”. “Хочацца пажадаць, каб гэтая заклапочанасць была пачута, - сказаў Мітрапаліт Павел. - Каб не размываліся духоўна-маральныя каштоўнасці ліберальнымі поглядамі, вальнадумствам”.

“Гэта, напэўна, самае галоўнае – каб нас пачулі, - адзначыў кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы. – А мы будзем працягваць працаваць, працягваць выхоўваць маладое пакаленне ў духоўна-маральных евангельскіх каштоўнасцях, якія ў нас ёсць”.

“Мы будзем працягваць маліцца, будзем спадзявацца, што нас пачуюць усе, ад каго залежыць жыццё нашага народа”, - дадаў Патрыяршы Экзарх.

Анастасія Грышан

 
© 2003-2024 Catholic.by