Мітрапаліт архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве Паоло Пеццы: Мы чакаем ад ІV Каталіцка-Праваслаўнага Форума паглыблення нашага дыялогу | Друк |
Іерархі
04.06.2014 08:39

“Ад гэтага Форума мы чакаем таго, каб працягваўся, паглыбляўся і развіваўся наш дыялог, наша ўзаемаразуменне”, - адзначыў у размове з Catholic.by Мітрапаліт дыяцэзіі Маці Божай у Маскве арцыбіскуп Паоло Пеццы. Іерарх прымае ўдзел у ІV Каталіцка-Праваслаўным Форуме на тэму «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскім Цэрквам у Еўропе», які праходзіць у Мінску.

Кажучы пра надзею, якую ён ускладае на дадзены Форум, арцыбіскуп адзначыў, што “надзея заўсёды звязана з Хрыстом, інакш гэта не хрысціянская надзея”. “Праблема мовы, праблема няведання адзін аднаго часта становяцца перашкодамі, ствараюць сцяну паміж намі”, - заўважыў іерарх і дадаў, што ад Форума якраз і чакаецца паглыбленне ўзаемаразумення паміж удзельнікамі.

У сучасным плюралістычным свеце, па словах арцыбіскупа Паоло Пеццы, іерархам хрысціянскіх Цэркваў важна памятаць пра Хрыста. “Калі мы забываем пра Хрыста - пачынаем забываць пра чалавека, пра тое, што перш за ўсё гаворка ідзе пра наша асабістае навяртанне, - тады мы вядзем народы і паству не па хрысціянскіх шляхах”, - патлумачыў Мітрапаліт дыяцэзіі Маці Божай.

Анастасія Грышан

 
© 2003-2024 Catholic.by