Сакратарыят ККББ наведаў арцыбіскуп Флавіо Робэрто Караро | | Друк | |
Іерархі |
17.06.2014 18:46 |
Італьянскі іерарх прывітаў прысутных і выказаў удзячнасць за магчымасць сустрэцца з епіскапатам Беларусі, а таксама запэўніў у сваёй малітоўнай падтрымцы. Aрцыбіскуп Караро распавёў пра сябе і сваё служэнне. Арцыбіскуп належыць да манаскай супольнасці капуцынаў, які ў адным шэрагу з іншымі францішканскімі ордэнамі з’яўляецца прамой пераймальніцай багатай духоўнасці святога Францішка з Асізі; на працягу 12 гадоў быў генералам Ордэнa Меншых Братоў Капуцынаў (Ordo Fratrum Minorum Capucinorum). (JM)
|