Беларускія біскупы прынялі ўдзел у канферэнцыі «Кіраванне крызісам» у Польшчы | Друк |
Іерархі
11.11.2014 11:29

Біскупы з дзевяці краін свету, у ліку якіх і беларусы — дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі — прынялі ўдзел у канферэнцыі «Кіраванне крызісам», якая прайшла ў Еўрапейскім Цэнтры камунікацыі і культуры ў Варшаве.

Адной з тэм канферэнцыі быў спосаб камунікацыі са СМІ ў сітуацыі сексуальных злачынстваў духавенства ў дачыненні да непаўналетніх.

Як паведаміў а. Войцех Мікульскі SJ з Еўрапейскага Цэнтра камунікацыі і культуры, на канферэнцыю з’ехаліся больш за 20 біскупаў з розных краін. Мэтай канферэнцыі было паказаць, як можна ў цяжкай сітуацыі супрацоўнічаць са СМІ.

У практычнай частцы канферэнцыі іерархі ўдзельнічалі ў занятках, якія датычылі ўмення выступаць перад камерай, мэтай чаго было дапамагчы біскупам у кантактах са СМІ.

Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by