Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў Імшу для дзяцей каталіцкай школы Бірмінгема |
| Друк | |
Іерархі
|
28.11.2014 11:28 |
27 лістапада ў межах візіту ў Вялікабрытанію Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу для дзяцей каталіцкай школы Бірмінгема ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.
Паводле традыцыі, раз на тыдзень дзеці мясцовых школ усім класам наведваюць святую Імшу ў касцёле. 
Гамілію беларускі іерарх пабудаваў у форме дыялогу, задаючы дзецям пытанні аб значэнні Адвэнту і Божага Нараджэння. Напрыканцы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пажадаў дзецям плённага перажывання Адвэнту і шчаслівага Божага Нараджэння.
(IL)
|