У Рычэні (Польшча) адбылася Імша ў інтэнцыі кардынала Казіміра Свёнтка і быў асвечаны ягоны партрэт | Друк |
Іерархі
29.12.2014 14:08

28 снежня ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Рычэні (Польшча) адбылася святая Імша ў інтэнцыі спачылага кардынала Казіміра Свёнтка. Падчас Імшы быў асвечаны партрэт кардынала.


Пробашч парафіі кс. Рышард Скоч у гаміліі наблізіў сабраным постаць кардынала, згадаўшы ў прыватнасці пра яго непахісную веру і пра рэпрэсіі, якія ён перанёс.

У Імшы ўдзельнічала Ганна Мішчынская, адна з тых жыхароў Рычэня, хто асабіста ведаў спачылага іерарха. Ганна Мішчынская некалькі разоў сустракалася з кардыналам Казімірам Свёнткам пасля ІІ Сусветнай вайны. Ёй належыць задума стварэння партрэта кардынала і змяшчэння яго ў касцёле на сцяне памяці.

Партрэт на заканчэнне Імшы асвяціў пробашч парафіі. Выява была змешчана побач з партрэтамі кс. Пятра Скаргі, армянска-каталіцкага арцыбіскупа Юзафа Тэадаровіча і кс. Ігнацыя Скарупкі.

Выяву кардынала Свёнтка стварыў Томаш Вайноўскі, фундатарам выступіла Марта Кубіцкая.

Марэк Кубіцкі

 
© 2003-2025 Catholic.by