Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся са старшынёй Мінскага гарвыканкама | Друк |
Іерархі
17.02.2015 13:30

17 лютага адбылася сустрэча арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, са старшынёй Мінскага гарвыканкама Андрэем Віктаравічам Шорцам.

Мітрапаліт падзякаваў за адкрытасць, дапамогу і супрацоўніцтва кіраўніцтва горада. Арцыбіскуп распавёў пра дзейнасць Мітрапалітальнай Курыі, прадставіў агульныя звесткі з жыцця мінскіх парафій.

Падчас сустрэчы было вырашана больш канструктыўна развіваць супрацоўніцтва ў справе выхавання моладзі. Старшыня гарвыканкама падкрэсліў важнасць аднаразовых акцый, але разам з тым была звернута ўвага, што ўсё ж неабходна рабіць акцэнт на пастаяннае і больш праграмнае выхаванне моладзі на працягу года.

У размове таксама была закранута праблема хатняга насілля.

Бакі ўпэўнены, што супрацоўніцтва ў розных галінах якасна паўплывае на развіццё і дабрабыт нашага грамадства і горада.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by