Біскуп Аляксандр Кашкевіч заахвочвае да малітвы ў 70-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны |
| Друк | |
Іерархі
|
07.05.2015 13:49 |
У спецыяльным паведамленні ў сувязі з 70-й гадавінай заканчэння Другой сусветнай вайны біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч заахвочвае вернікаў да сумеснай малітвы за «ўсіх, якія загінулі і сталіся ахвярамі гэтай трагічнай вайны, якая забрала жыццё шматлікіх жыхароў нашай зямлі».
«У сувязі са святкаваннем мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю заканчэння Другой сусветнай вайны, узнясём нашы малітвы за ўсіх ахвяраў гэтай вайны, будзем асабліва прасіць аб дары трывалага супакою», — заклікае біскуп.
«Таксама маліцеся аб узаемным адпушчэнні правінаў і Божым прабачэнні для тых, якія сталі прыладай зла і нянавісці», — гаворыцца ў паведамленні іерарха. (AG)
|