Біскуп Аляксандр Кашкевіч заахвочвае да малітвы ў 70-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны | Друк |
Іерархі
07.05.2015 13:49

У спецыяльным паведамленні ў сувязі з 70-й гадавінай заканчэння Другой сусветнай вайны біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч заахвочвае вернікаў да сумеснай малітвы за «ўсіх, якія загінулі і сталіся ахвярамі гэтай трагічнай вайны, якая забрала жыццё шматлікіх жыхароў нашай зямлі».

«У сувязі са святкаваннем мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю заканчэння Другой сусветнай вайны, узнясём нашы малітвы за ўсіх ахвяраў гэтай вайны, будзем асабліва прасіць аб дары трывалага супакою», — заклікае біскуп.

«Таксама маліцеся аб узаемным адпушчэнні правінаў і Божым прабачэнні для тых, якія сталі прыладай зла і нянавісці», — гаворыцца ў паведамленні іерарха.     

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by