Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікае правесці малітву ў інтэнцыі ахвяраў Другой сусветнай вайны | Друк |
Іерархі
08.05.2015 14:02

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звяртаецца да святароў архідыяцэзіі з просьбай правесці малітву ў інтэнцыі ўсіх ахвяраў Другой сусветнай вайны ў сувязі з 70-годдзем яе заканчэння.

«Паважаныя душпастыры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі!

У сувязі з 70-й гадавінай заканчэння Другой сусветнай вайны прашу ва ўсіх касцёлах і капліцах архідыяцэзіі 9 або 10 мая (у залежнасці ад мясцовых абставінаў) правесці малітву ў інтэнцыі ўсіх ахвяраў Другой сусветнай вайны», — адзначае Мітрапаліт у спецыяльным распараджэнні.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by