Абаронена доктарская праца на аснове навучання арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча |
| Друк | |
Іерархі
|
13.05.2015 15:24 |
4 мая ва ўніверсітэце імя кард. Стэфана Вышыньскага ў Варшаве на тэалагічным факультэце с. Анатоля (Рэната) Зеліньска з Кангрэгацыi Сясцёр св. Дамініка абараніла доктарскую працу на тэму «Справа евангелізацыі Касцёла на Усходзе ў навучанні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча».
Дысертацыя была напісана пад кіраўніцтвам кс. праф. Марыяна Кавальчука.
Падчас абароны працы прагучала шмат цёплых словаў у адрас арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і цудоўнай евангелічнай дзейнасці Мітрапаліта ў Маскве і Мінску. Экзаменацыйная камісія адзначыла, што было б добра, калі б праца выйшла ў друку, і не толькі на польскай, але найперш на беларускай мове.
«Я меў прыемнасць кіраваць гэтай публічнай абаронай і таксама аддаць належную пашану дзейнасці арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Усходзе», — адзначыў кс. праф. Рышард Чэкальскі з універсітэта імя кард. Стэфана Вышыньскага.
Сястра Анатоля (Рэната) Зеліньска служыла ў Касцёле ў Беларусі 20 гадоў, чатыры гады таму выехала ў Польшчу і зараз служыць у Кракаве.
Кс. Юрый Марціновіч
|