Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB у жніўні і верасні наведае парафіі Магілёўскага дэканату | Друк |
Іерархі
06.08.2015 12:25

У бліжэйшы час дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB распачне знаёмства з Магілёўскім дэканатам.

9 жніўня біскуп узначаліць адпустовую святую Імшу ў гонар святога Дамініка ў 10.00 у парафіі Святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве.
 
15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, біскуп узначаліць адпустовую святую Імшу ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава. Мяркуецца ўдзел вернікаў з усіх парафій Магілёўскага дэканату. Святая Імша пачнецца а 11-й гадзіне.
 
З 7 па 16 верасня біскуп Аляксандр Яшэўскі будзе ўдзельнічаць у сустрэчы новапрызначаных біскупаў у Рыме. Штогадовая сустрэча біскупаў, якія атрымалі сакру цягам мінулага года, з’яўляецца своеасаблівым духоўна-адукацыйным курсам для новапрызначаных іерархаў.
 
19 верасня біскуп Аляксандр Яшэўскі наведае парафію Маці Божай Бялыніцкай у Горках і здзейсніць асвячэнне капліцы. Пачатак у 12.00.
 
20 верасня біскуп узначаліць святую Імшу ў 15.00 з нагоды ўрачыстасці Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах.

Паводле сайта Магілёўскага дэканату

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by