| Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB пра працу на Магілёўшчыне: «Маімі першымі крокамі стануць знаёмствы з парафіямі, святарамі і вернікамі» | | Друк | |
| Іерархі |
| 08.08.2015 10:05 |
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, які рашэннем Папы Рымскага будзе адказным за пастырскую дзейнасць у Магілёве і Магілёўскай вобласці, у інтэрв’ю парталу sdb.by-news распавёў пра свае першыя крокі на магілёўскай зямлі.Першыя пачуцці кс. Аляксандра Яшэўскага пасля таго, як ён даведаўся пра сваю біскупскую намінацыю, «былі напоўнены збянтэжанасцю і хваляваннем, а таксама даверам, што гэта Божая справа і Божая воля». Чытай таксама: «Гэта дало мне вялікае пачуццё супакою», — прызнаўся іерарх. На пытанне пра першыя крокі на Магілёўшчыне біскуп Аляксандр Яшэўскі зазначыў, што Магілёўшчына — новы для яго рэгіён, таму першымі крокамі, якія ён «павінен зрабіць як біскуп, які адказвае за гэту тэрыторыю, будзе знаёмства з кожнай каталіцкай парафіяй, кожным святаром, з вернікамі». «[Найперш] распазнанне тэрыторыі і знаёмства з людзьмі, для якіх я буду служыць як біскуп», — дадаў іерарх. Ілья Лапато |