«Разам мы моц і сіла»: спартыўнае свята пад Радашковічамі наведаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч | Друк |
Іерархі
19.08.2015 11:49
18 жнiўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам з кіраўніком моладзевай місіяй «Чыстае сэрца» кс. Юрыем Санько наведалi дзiцячы аздараўляльны летнік «Купалiнка» каля Радашковiчаў.
 
Там праводзiлася традыцыйнае спартыўнае свята «Разам мы моц i сiла» пад дэвiзам «Маладосць мая Беларусь» для дзяцей з летнікаў «Купалiнка» i «Гарызонт». Сацыяльны аспект дзяцей i моладзi розны.
 
Сярод iх дзецi з цяжкіх сем'яў, дзiцячых дамоў i iнтэрнатаў. Свята, якое складалася са спартыўных мерапрыемстваў і творчых конкурсаў, было арганiзавана моладзевай мiсiяй «Чыстае сэрца» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Фрунзенскiм РУУС сталіцы. 
 
 
У iм прынялi ўдзел МНС, спецназ, ДАI i падраздзяленнi аховы МУС са спецыяльнымi паказамi. Адбыўся таксама турнiр па мiнi-футболе. Свята завяршылася вечаровым урачыстым салютам.
 
 
У сваiм слове арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падкрэслiў, што Касцёл клапоцiцца як аб духоўным, так i аб фiзiчным выхаваннi чалавека. Ён тасама арганiзуе спартыўныя i тэатральныя мерапрыемствы, якiя дапамагаюць у фармаваннi i выхаваннi чалавека i яго характару. Іерарх пажадаў маладым людзям перамагаць зло дабром i нiколi не чынiць iншым таго, чаго не хочам, каб iншыя чынiлi нам. 
 
Арцыпастыр выказаў надзею, што гэтае мерапрыемства будзе спрыяць выхаванню добрых і сумленных людзей, якія кіруюцца гэтымі духоўнымі прынцыпамі, а таксама адказных грамадзян.
 
Перамагла ў спартыўных спаборніцтвах каманда дзіцячага летніка «Купалінка», якая атрымала пераходзячы кубак пераможцаў.
 
(DN), (ILS) 
 
© 2003-2025 Catholic.by