Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч наведаў кляштар цыстэрцыян у Польшчы | Друк |
Іерархі
19.08.2015 14:37
Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч 13-14 жніўня наведаў кляштар цыстэрцыян у польскім Енджэёве.

Падчас свайго візіту іерарх больш глыбока пазнаёміўся з харызматам гэтай манаскай супольнасці. 

Як адзначылі браты цыстэрцыяне, акрамя праведзенага разам часу, добрых і мудрых размоў, вялікім шчасцем для манаскай супольнасці стала святая Імша, якую біскуп Віцебскі цэлебраваў перад рэліквіямі благаслаўлёнага Вінцэнта Кадлубка ў аднайменнай капліцы.
 
 

«Верым, што гэтая сустрэча ля труны бл. Вінцэнта прынясе плён у пашырэнні культу благаслаўлёнага, а таксама шанаванні яго памяці і ў Беларусі», — прызнаюцца ў супольнасці цыстэрцыян.

Сярод членаў супольнасці братоў цыстэрцыян у Енджэёве ёсць і адзін беларус — дыякан Уладзімір Лапацкі, які паходзіць з Віцебскай дыяцэзіі.

 

 
Даведка Catholic.by:
 
Цыстэрцыяне — каталіцкі манаскі ордэн, які ў XI ст. адгалінаваўся ад ордэна бэнэдыктынаў. Цыстэрцыяне вядуць пустэльніцкі лад жыцця, у іх духоўнасці вялікую ролю адыгрывае аскеза.
 
Бруна Патарэвіч OCist

 
© 2003-2025 Catholic.by