Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прыме ўдзел у сустрэчы біскупаў, якія атрымалі сакру на працягу апошняга года | Друк |
Іерархі
04.09.2015 12:42
7 верасня ў Рыме пачнецца адмысловы курс для каталіцкіх біскупаў свету, якія атрымалі сакру на працягу апошняга года. Удзел у ім прыме і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Адмысловы курс арганізуе Кангрэгацыя па справах Біскупаў у Ватыкане.

Мэта курса — азнаямленне біскупаў з функцыянаваннем структур Святога Пасаду, яго кангрэгацыямі, камісіямі і апосталатам. На працягу 10 дзён біскупы атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з рознымі сферамі працы і служэння: дабрачыннай, асветніцкай, выдавецкай дзейнасцю, абмеркаваць выклікі часу і ролю Касцёла і епіскапата ў сучасных умовах.

10 верасня Папа Францішак правядзе аўдыенцыю з удзельнікамі курса.

(LS)

 
© 2003-2025 Catholic.by