Старшыня ККББ выказаў спачуванні Паслу Францыі ў Беларусі і французскаму народу ў сувязі з тэрактамі ў Парыжы | Друк |
Іерархі
16.11.2015 18:01

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч выказаў спачуванні Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Французскай Рэспублiкi ў Беларусi спадарыні Дамінік Газюі і ў яе асобе ўсяму народу Францыі ў сувязі з серыяй тэрарыстычных актаў, якія адбыліся ў Парыжы.

«Знаходзячыся з пастырскiм вiзiтам у Лiтве, з глыбокім болем у сэрцы ўспрыняў сумную вестку аб тэрарыстычных актах у Парыжы, якія мелі месца 13 лiстапада гг. і ў вынiку якiх загiнула больш за 130 нявiнных чалавек i каля 350 паранена. Гэтае злачынства выклікала асуджэнне ва ўсiм свеце i зрабіла сусветнае грамадства яшчэ больш салiдарным у барацьбе з тэрарызмам», –  адзначыў у сваім пасланні Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

«У гэты час цяжкага выпрабавання ад iмя Каталiцкага Касцёла ў Беларусi выказваю Вам i ў Вашай асобе ўсяму французскаму народу свае самыя глыбокiя спачуваннi. Католiкi нашай краiны раздзяляюць яго боль i моляцца аб вечным супакоi для загiнулых, хутчэйшым выздараўленнi для параненых, суцяшэннi блiзкiх ахвяр тэрарыстычных актаў, а таксама аб мiры ў Вашай Бацькаўшчыне i ва ўсiм свеце», – напісаў іерарх.

«Няхай добры Бог сцеражэ ад усялякага зла вельмi блiзкую Беларусi Францыю. Няхай дасць разуменне тым, хто чыніць зло, што насiлле нiколi не вядзе да вырашэння праблем i не нясе шчасця. Няхай дасць новую надзею на мiрнае жыццё людзей розных культур, нацынальнасцяў i веравызнанняў», – пажадаў старшыня ККББ.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by