Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь |
| Друк | |
Іерархі
|
08.12.2015 17:08 |
7 снежня Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці з нагоды завяршэння яго місіі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі вынікі працы Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, абмяняліся думкамі аб шляхах далейшай актывізацыі беларуска-ватыканскага дыялогу.
Уладзімір Макей высока ацаніў уклад Апостальскага Нунцыя ва ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Святым Пасадам і пажадаў арцыбіскупу паспяховага працягу яго дыпламатычнай кар’еры.
Паводле Прэс-службы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
(AG) Фота Прэс-службы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
|